Жыхар Слуцка дзевяць гадоў ездзіў па падробленым пасведчанні кіроўцы
Фальшыўка выявілася толькі калі ён вырашыў памяняць яе на сапраўднае.
У далёкім 2003 годзе жыхар Слуцка 1959 года нараджэння знайшоў на вуліцы вадзіцельскае пасведчанне і талон да яго. Падчысціўшы подпісы, уляпіў сваю фатаграфію і спакойна ездзіў за рулём па падробленым паасведчанні.
Невядома, колькі б яшчэ ён калясіў па дарогах, калі б не прыйшоў час мяняць вадзіцельскі дакумент. Случчак пайшоў у ДАІ, дзе і ўстанавілі факт выкарыстання падробкі. 21 верасня была распачатая крымінальная справа па ч.1 ст.380 КК РБ (падробка дакументаў), паведамляе kurjer.info.