Жыхарам Брэста прапануюць засыпаць пытаннямі дэпутатаў
Мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду” распачалі акцыю “Сто пытанняў дэпутату”.
Падчас акцыі актывісты пайшлі па кватэрах брэстаўчан, каб высветліць, пра што яны хочуць спытаць у народных абраннікаў. Як распавёў адзін з каардынатараў “Гавары праўду» ў Брэсце Мікалай Коўш, актывісты ўжо пачалі абыходзіць кватэры, перадае Радыё Свабода.
Палітык распавёў, што пытанні, якія будуць сабраныя падчас акцыі ад насельніцтва, будуць накіраваныя дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Мікалай Коўш патлумачыў, што акцыя мае вялікую актуальнасць перад парламенцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў наступным годзе.