Жыхарам пасёлка Фаніпаль пад Мінскам перакрылі ваду
Мясцовыя камунальнікі часова абмежавалі падачу вады пэўным графікам — з 5.00 да 10.30 і з 17.00 да 23.00. Але і гэтыя графікі яны не выконвалі.
Такія абмежаванні былі выкліканыя тым, што агракамбінат “Дзяржынскі” удвая павялічыў забой птушкі і тэхналагічныя асаблівасці гэтага працэсу патрабавалі павышанага расходу вады, піша “Наша ніва”.
Жыхары пасёлка абурыліся дзеяннямі камунальных службаў і ў выніку мясцовыя ўлады вырашылі, што трэба зрабіць усё, каб атрымаць максімальную колькасць вады. Для гэтага давядзецца бурыць дзве новыя свідравіны. Фаніпальскія камунальнікі разлічваюць зрабіць гэта да 20-25 лістапада.