Жыхары Калодзішчаў пратэстуюць супраць будаўніцтва

Як паведамляе БелаПАН, тэрыторыя Зялёнага Бора ў 4 тысячы гектараў сёлета была далучаная да Партызанскага раёна Мінска. Тут плануецца пабудаваць 5—6 млн квадратных метраў жылля, а таксама ЦЭЦ і чыгунку. Сюды ж улады хочуць перанесці чыгуначную станцыю Мінск-Сартавальны.

Чальцы ініцыятыўнай групы жыхароў не пярэчаць супраць будаўніцтва мікрараёна. Іх занепакоенасць выклікаюць ЦЭЦ і чыгунка. Яны адзначаюць, што ЦЭЦ плануецца за 400 метраў ад дамоў, а чыгунка ў некаторых месцах — на адлегласці 50 метраў. Яшчэ большую занепакоенасць у жыхароў выклікае сартавальная станцыя, бо яе праца суправаджаецца пастаянным шумам.

На 15 траўня прызначанае грамадскае абмеркаванне гэтага праекта.

Фота — nacep.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі