Жыхары Пружанаў 5 гадоў змагаюцца за вуліцу Льва Сапегі

Днямі мясцовыя грамадзянскія актывісты занеслі ў райвыканкам чарговы спіс прапановаў — у ім пяць імёнаў. Актывістка пружанскай суполкі Таварыства беларускай мовы Тэрэза Жыгалава кажа:

Жыгалава: "Прапануем выканаць дадзенае грамадскасці ў год 450-годдзя Льва Сапегі абяцанне — надаць адной з вуліц Пружан яго імя. Мы сабралі больш за сто подпісаў жыхароў горада. Райвыканкам абяцаў, што першая ж вуліца, пабудаваная ў горадзе, будзе названая імем Льва Сапегі. Гэта засталося абяцаннем і па сённяшні дзень. Яны назвалі “Жемчужная”, “Янтарная” – як толькі ні назвалі, але вуліцы імя Сапегі ў горадзе няма".

Падобна да таго, што сітуацыя паўторыцца і з другім слынным земляком — пісьменнікам Юзафам Крашэўскім, кажа Тэрэза Жыгалава. Сёлета адзначаюцца 200-я ўгодкі з дня яго нараджэння. Летась сельгаспрадпрыемства “Отечество” разбурыла капліцу каля так і не адноўленай сядзібы Крашэўскіх у вёсцы Доўгае. Актывісты ТБМ просяць хаця б назваць яго імем вуліцу ў Пружанах і паставіць яму памятны знак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі