Жыхары Рагачова: Вярніце нам “Дажынкі 2013”!

Уладзімір Дворнік вырашыў, што “Дажынкі 2013” пройдуць у Гомелі, у абласным цэнтры, хоць звычайна гэты фестываль ладзяць у невялікіх гарадах. Тым часам рагачоўцы вельмі спадзяваліся на тое, што ў гонар “Дажынак” у іх горадзе навядуць парадак. Там няма ніводнай грамадскай прыбіральні. На месцы цэнтральнага парку — смярдзючая сажалка з хмарамі машкары, з якой адпампоўваюць ваду і груды пяску, распавядае Радыё Свабода.

У занядбаным стане радзільны дом, дзіцячы шпіталь, разбітыя ўсе цэнтральныя вуліцы. Каб вярнуць у Рагачоў “Дажынкі”, мясцовыя апазіцыйныя актывісты нават распачалі спецыяльную грамадскую кампанію. Яны лічаць, што калі не заняцца добраўпарадкаваннем гораду зараз жа, то ён ператворыцца ў гарадскі пасёлак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі