Жыхары Слоніма ўсю суботу былі без вады
Чаму ў кранах кватэр самых буйных мікрараёнаў горада 21 красавіка, знікла вады — ніхто са слонімцаў не ведае.
Іх ніхто загадзя не папярэдзіў, а на тэлефонныя званкі людзей ў Слонімскі водаканал і мясцовы райвыканкам — не адказвалі. Сотні чалавек цэлы дзень па некалькі гадзін стаялі ў вялікіх чэргах каля крыніцы паміж мікрараёнамі Энка і Брэсцкай вуліцай. У крамах за дзень скупілі ўсю пітную ваду.
Калі людзі пачалі выходзіць са сваіх кватэр і выказваць абурэнні, у горадзе з’явіліся вадавозы, але яны не забяспечылі ўсіх. А 22 гадзіны гараджане па-ранейшаму заставаліся без пітной вады, інфармуе сайт spring96.org