Жырыноўскі: Ад яго стамілася не толькі Беларусь

У аснове гэтых стандартаў — абмежаванне тэрмінаў знаходжання ва ўладзе кіраўнікоў дзяржаваў. У якасці "адмоўных" прыкладаў Жырыноўскі прывёў савецкіх кіраўнікоў, Кадафі і Лукашэнку.

Пра беларускага прэзідэнта ён сказаў так: "Калі б, вядома, не Расія, яны б даўно паступілі з ім як з Кадафі. Арыштаваныя былі б усе рахункі, поўная блакада. Асабліва падзеяў 19 снежня. Аляксандр Рыгоравіч павінен зразумець, што іншая эпоха. Ён надакучыў. Ад яго стамілася не толькі Беларусь, мы ўсё стаміліся. Няўжо 18 гадоў мала? Ён павінен зразумець, што яму трэба сысці".

"Міжнародны стандарт неабходны. Кіраўніка дзяржавы выбіраць толькі на 5 гадоў, максімум — на два тэрміны. Супраць таго, хто перавышае — неадкладна ўводзіць рэжым санкцыяў з боку ўсіх краінаў, самых жорсткіх. Усюды тады выбары будуць праходзіць. І рэкамендацыя — усім краінам наогул выбіраць прэзідэнта толькі на адзін тэрмін. Тады мы выключым, каб сядзелі на сваёй пасадзе 15, 20, 30 гадоў. Кадафі — 42 гады! Фанатыкі яны. Фанатызм сядзець да смерці", — заявіў віцэ-спікер.

"Гэта адзінае выратаванне, інакш у кожнай краіне знойдзецца Лукашэнка ці Кадафі", — падкрэсліў Жырыноўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі