Змагацца з "Хаверам" будзе віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін

Кіраваць ім будзе намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Саўміна. "Сітуацыя знаходзіцца пад пастаянным кантролем", — адзначае прэс-служба.

Камісія па надзвычайных сітуацыях пры Савеце міністраў настойліва рэкамендуе насельніцтву ў сувязі з вельмі неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я пазбягаць выкарыстоўваць асабісты аўтатранспарт, адмовіцца ад перамяшчэння на вялікія адлегласці. Дзецям і пажылым людзям рэкамендуецца без патрэбы не выходзіць на вуліцу.

Моцны снегапад у Беларусі працягваецца. Па звестках Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Валожыне парыў ветра дасягнуў 24 м/с. У шэрагу гарадоў бачнасць не перавышае 100 метраў.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі