Змагар з апартэідам Нэльсан Мандэла перанёс аперацыю
Экс-прэзідэнт ПАР і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра быў шпіталізаваны 25 лютага са скаргамі на болі ў жываце.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Мандэле выдалілі грыжу. Ён знаходзіцца ў стабільным стане і добрым настроі, перадае ВВС.
Нэльсан Мандэла — першы цемнаскуры прэзідэнт Паўднёваафрыканскай рэспублікі. Летась яму споўнілася 93 гады.