Зміцер Бандарэнка ў Мінску
Ён прыехаў з Магілёву прыкладна а 14.15 на аўтавакзал “Усходні”.
Цяпер вызвалены палітык размаўляе з роднымі, сябрамі і журналістамі. Як перадае карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі, Бандарэнка выглядае добра, параўнальна з Андрэем Саннікавым. Праўда, ён вельмі схуднеў і скардзіцца на кепскае самаадчуванне.
Зміцер перасоўваецца самастойна, хоць і перанёс нядаўна аперацыю на назе.