Знайшлі цела аднаго са зніклых у Віцебску хлопчыкаў
Двое дзяцей, якім было па 7 і 8 год, пайшлі з дому і не вярнуліся. Іх абвясцілі ў вышук 24 сакавіка.
15 ліпеня вадалазы АСВОДу знайшлі цела аднаго з хлопчыкаў у часе планавых пошукаў у Заходняй Дзвіне. Слядоў гвалтоўнай смерці на целе дзіцяці няма. Міліцыя ад пачатку разглядала версію, што дзеці патанулі ў рацэ, паведамляе БЕЛТА.
Другога хлопчыка ўсё яшчэ шукаюць.