Знайшлі жанчыну, якая пакінула сваё дзіця ў пад'ездзе дома (відэа)
Ёй аказалася 27-гадовая непрацуючая пінчанка.
Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 3 красавіка ў Пінску. Невядомая жанчына пакінула ў пад'ездзе нованароджаную дачку. Немаўля своечасова знайшлі жыхары дома. Дзяўчынку адразу змясцілі ў лякарню, яе здароўю нічога не пагражае.
Міліцыя знайшла маці дзяўчынкі. Жанчына не змагла растлумачыць прычыну свайго ўчынку. Прызначаны медыцынскія экспертызы. Паводле папярэдніх звестак, жанчына знаходзілася ў пасляродавым шоку. Па выніках праверкі будзе дадзена прававая ацэнка яе дзеянням, інфармуе БелаПАН.