ЗША: Мы не бачым, што войскі КНДР рыхтуюцца да вайны

Як інфармуе Reuters, 1 красавіка заяву зрабіў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джэй Карні. Паводле яго слоў, пакуль "жорсткая рыторыка" Пхеньяна не падмацоўваецца канкрэтнымі дзеяннямі: "Мы не бачым зменаў у стане ўзброеных сілаў Паўночнай Карэі, такіх як усеагульная мабілізацыя ці разгортванне войскаў".

Нагадаем, у пачатку сакавіка Паўночная Карэя ў знак пратэсту супраць правядзення сумесных вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі адмовілася ад усіх пагадненняў з паўднёвай суседкай, у тым ліку і аб ненападзе. Пхеньян неаднаразова пагражаў, што нанясе ракетныя ўдары па базах ЗША ў Ціхім акіяне і на кантыненце.

КНДР пагражае нанесці ракетны ўдар па вайсковых базах ЗША

Паўночная Карэя звярнула ўвагу на космас

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі