ЗША не прасілі ў Расіі дапамогі ў расследаванні бостанскага тэракту
Пра гэта 19 красавіка паведаміў журналістам памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў.
“Не прасілі дапамогі”, — прыводзіць яго адказ РИА Новости.
У выніку двух выбухаў 15 красавіка на фінішы бостанскага марафону загінулі тры чалавекі, болей за 180 атрымалі раненні. Галоўны падазраваны ў здзяйсненні тэракту Джахар Царнаеў быў выхадцам з Паўночнага Каўказу і раней меў расійскае грамадзянства.