ЗША прапануе расійскаму Крамлю разам ціснуць на Лукашэнку
Намеснік дзяржсакратара ЗША Майкл Познер выказаў заклапочанасць сітуацыяй з невыкананнем правоў чалавека ў Беларусі.
“Я спадзяюся, што ў нас ва ўсіх будзе магчымасць паўплываць на Лукашэнку. Ягоныя палітычныя апаненты застаюцца пад вартай”, — заявіў Познер ў сераду ў эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы”.
Ён прапанаваў Маскве аб'яднаць намаганні, каб дамагчыся ад кіраўніка Беларусі вызвалення кандыдатаў у прэзідэнты краіны і захавання іх палітычных правоў, перадае Хартыя-97.