ЗША звярнуліся да Кітая і Расіі ў справе КНДР

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джэй Карні.

"Ні для каго не сакрэт, што Кітай мае патэнцыйны ўплыў на Паўночную Карэю, — цытуе словы Карні РІА "Новости". — Мы ўжо заклікалі і зноў заклікаем Кітай паспрабаваць паўплываць на КНДР. Да таго ж, мы заклікаем і Расію".

Таксама прадстаўнік Белага дома назваў чарговым парушэннем міжнародных абавязацельстваў апошнія дзеянні Пхеньяна. Нагадаем, у аўторак улады КНДР заявілі аб намеры аднавіць працу спыненага ў 2007 годзе рэактара ў ядзерным цэнтры ў Ёнбене. Да таго Паўночная Карэя неаднаразова выступала з пагрозамі ядзерных удараў па Паўднёвай Карэі і нават ЗША.

"Мы, натуральна, прымаем крокі, неабходныя для... абароны ЗША", — заявіў Карні.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі