Звольненую настаўніцу з Талькі падтрымалі і лістамі, і грашыма

Настаўніца гісторыі, якая працавала ў Талькаўскай школе з 1985 года, была звольненая сёлета ў студзені. Педагог лічыць, што звальненне звязана з яе грамадзянскай пазіцыяй: яна на мінулых прэзідэнцкіх выбарах збірала подпісы за кандыдатаў і была назіральнікам.

Аспрэчыць сваё звальненне праз суд Наталля Ільініч не здолела, а цяпер не можа ўладкавацца на працу па спецыяльнасці, то бок, весці гісторыю ў школе. Таму неабыякавая людзі дасылаюць ёй грошы ў дапамогу. Пераводы паступаюць з усіх рэгіёнаў краіны. У прыпісках да іх людзі зычаць спадарыні Ільініч здароўя, трываласці і Божай ласкі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі