Начальніка мінскага метрапалітэну знялі пасля скандала з "начным відэа"

Начальніка сталічнай падземкі палічылі вінаватым у грубым парушэнні працоўных абавязкаў, якое выявілася ў тым, што ён не дбаў належным чынам пра бяспеку ў метро, паведамляе БЕЛТА. Падставай для звальнення стала тое, што два дні таму група маладых людзей без перашкодаў трапіла ўначы на станцыю “Маскоўская”. Ролік з запісам прагулкі па начным метро трапіў у інтэрнэт і выклікаў вялікі розгалас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі