З'явілася новае відэа палёту самалёта з мядзведзікамі
Шведы, як і абяцалі, выстаўляюць у інтэрнэце новыя відэазапісы.
Нагадаем, што паведамленне пра плюшавых мядзведзікаў, раскіданых над Мінскам, з'явілася ў сераду зранку. Іх раскідаў нібыта лёгкі самалёт, які прыляцеў з боку Літвы. Паведамлялася, што акцыю зладзілі грамадзяне Швецыі. Адно з піяр-агенцтваў заявіла, што хацела такім чынам звярнуць увагу на сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі.
Мінабароны Беларусі ўчора заявіла, што паветраную мяжу ніхто не парушаў. Аднак 5 ліпеня з'явілася відэа з палёту самалёта над Івянцом і з "дэсантаваннем" мядзведзікаў. Радыё Свабода паведаміла, што скінутых з самалётаў мядзведзікаў пазбірала івянецкая міліцыя.