Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр адкрыўся ў Мінску

Прэзентацыя рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра адбылася 27 верасня ў Мінску на першым міжнародным форуме "Валанцёрства і грамадства". Як паведамляе БЕЛТА, у Беларусі арганізатарамі валанцёрскіх праектаў часта выступаюць моладзевыя грамадскія аб'яднанні — Ліга добраахвотнай працы моладзі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА, Асацыяцыя беларускіх гайдаў. Менавіта гэтыя структуры і сталі ідэйнымі натхняльнікамі стварэння рэспубліканскага добраахвотніцкага цэнтра.

Тут будзе акумулявацца ўся інфармацыя, ідэі, праекты па другаснай занятасці моладзі на бясплатнай аснове. Плануецца, што пры цэнтры таксама будзе адкрыты сайт, які распавядзе пра дзейнасць валанцёраў і прапануе перспектыўныя праекты на наступнае лета.

Удзельнікамі міжнароднага моладзевага форума "Валанцёрства і грамадства", які завяршае сёння сваю працу ў Мінску, сталі 60 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі і Даніі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі