Рэжысёры дзіцячага "Еўрабачання" абяцаюць 2 гадзіны суцэльнага руху

Пераможца міжнароднага дзіцячага конкурса песні "Еўрабачанне-2010" вызначыцца сёння ў Мінску. На фінальным шоў у "Мінск-Арэне" выступяць выканаўцы ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў з 14 краін. Беларусь прадставіць 13-гадовы Данііл Казлоў з горада Жабінка, што на Брэстчыне. Ён выканае кампазіцыю "Музыкі святло". Нагадаем, раней прадстаўнікі Беларусі двойчы перамагалі на дзіцячым "Еўрабачанні". У 2005-м лепшай стала Ксенія Сітнік, а ў 2007-м — Аляксей Жыгалковіч.

Жывая трансляцыя дзіцячага "Еўрабачання" — у 21.15 на Першым тэлеканале. Рэжысёры абяцаюць "дзве гадзіны суцэльнага руху" і "дарослую карцінку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі