РФ кажа пра абстрэл Белгарадскай вобласці. У пацярпелым горадзе ёсць загінулыя

Шабекіна, Белгарадская вобласць / Ілга Гондарава
Шабекіна, Белгарадская вобласць / Ілга Гондарава

Губернатар Белгарадскай вобласці паведаміў пра абстрэл населенага пункта Шабекіна. Паводле дадзеных мясцовых улад, два чалавекі загінулі, сярод іх непаўналетні падлетак. Таксама ёсць параненыя.

Шабекіна – горад у Белгарадскай вобласці Расіі з насельніцтвам менш за 40 тыс. чалавек. BBC са спасылкай на мясцовыя паблікі піша, што ў выніку абстрэлу ў Шабекіна загарэўся гандлёвы цэнтр "Галерэя" і крама FixPrice. Кадры пажараў публікуюць тэлеграм-каналы.

“Амаль 15 тысяч чалавек адключаны ад электраэнергіі. На ліквідацыю наступстваў і перападлучэнне запатрабуецца 5-6 гадзін”, — напісаў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў.

Афіцыйны Кіеў пакуль не каментавалі абстрэлу Шабекіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі