РФ перакідвае частку сваіх войскаў з поўначы Украіны на ўсход

РФ перакідвае частку сваіх войскаў з поўначы Украіны на ўсход

Расія перакідвае частку сваіх войскаў з поўначы Украіны на ўсход. Пра гэта ў сераду заявіў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. Яшчэ па выніках перамоў у Стамбуле прадстаўнікі расійскай дэлегацыі заявілі пра "кардынальнае скарачэнне" наступу на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках (але агонь там не спыніцца). Украінскі бок заявіў, што гэта вынік контратак украінскіх падраздзяленняў.

"Частка тых людзей, якія былі на чарнігаўскім і на кіеўскім напрамку, перадыслакуюцца, — кажа Данілаў. — Частка з іх з'яўляецца на харкаўскім і данецкім напрамку. Там зараз праціўнік узмацняе свае групоўкі, каб паспрабаваць узмацніць ціск на нашых хлопцаў, якія абараняюць Украіну ў Харкаўскай, Данецкай і Луганскай абласцях".

Мяркуецца, што будзе ўзмоцнена расійская групоўка, якая штурмуе акружаны Марыупаль.

РФ перакідвае частку сваіх войскаў з поўначы Украіны на ўсход
Украінскі баец / facebook.com/GeneralStaff.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі