РНЕ пагражае расправай за помнік расстраляным віцебскім габрэям (фота)

Чарговыя лісты ад імя незарэгістраванай арганізацыі РНЕ атрымалі сёння віцебскі грамадскі актывіст Барыс Хамайда і рэдактар незалежнай газеты "Кур'ер з Віцебску" Уладзімір Базан.
Аўтары лістоў пагражаюць "нашкодзіць" ім у тым выпадку, калі незалежная газета не выступіць супраць усталявання памятнага знака габрэям, што былі расстраляныя ў віцебскім гета ў часы Другой сусветнай.

Пакараць Базана і Хамайду аўтары лістоў абяцаюць, спасылаючыся на свае сувязі з мясцовымі ўладамі.

Барыс Хамайда мае намер звярнуцца ў абласную пракуратуру. Уладзімір Базан пакуль не вырашыў, ці варта звяртацца па дапамогу да праваахоўных органаў.

Лісты з пагрозамі ад імя РНЕ віцебскія актывісты атрымліваюць не першы раз, але ні міліцыя, ні пракуратура не прыклалі сур'ёзных намаганняў, каб адшукаць тых, хто пагражае грамадзянам Беларусі ад імя расійскай неафашысцкай арганізацыі.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі