Роберт Плант вернецца ў гурт, у якім спяваў у канцы 60-х

Вакаліст легендарных Led Zeppelin, не меней легендарны Роберт Плант (Robert Plant) вяртаецца ў гурт, у якім спяваў у 60-х. Музыка адрадзіў праект Band Of Joy і рыхтуецца прэзентаваць публіцы дэбютны альбом каманды, узрост якой ужо перавышае 40 гадоў.

У Band Of Joy Плант спяваў яшчэ да знаёмства з Джымі Пейджам і пачатку супрацоўніцтва з Led Zeppelin. Гурт не выпусціў ніводнага запісу, і толькі некалькі песень трапілі на зборнік Роберта Планта "Sixty Six to Timbuktu", выдадзеную ў 2003-м.

Варта адзначыць, што на сённяшні дзень Плант — адзіны музыка арыгінальнага складу гурта. Кампанію яму складаюць вакалістка Пэці Грыфін (Patty Griffin), гітарыст Бадзі Мілер (Buddy Miller), мульціінструменталіст і вакаліст Дэрэл Скот (Darrell Scott), басіст Байран Хаўс (Byron House) і барабаншчык Марка Джыавіна (Marco Giovino).

Безназоўны пакуль дэбютны альбом Band Of Joy уключыць у сябе 12 трэкаў і ўбачыць свет 13 верасня.

Фота: guardian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі