Робі Ўлільямс запіша дабрачынны сінгл з Take That
Брытанскі поп-спявак Робі Ўільямс уз'яднаецца са сваёй былой камандай
Take That на запісу дабрачыннага сінгла ў дапамогу пацярпелым ад
землятрусу на Гаіці. Музыкі не запісваліся разам з 1995-га года, калі
Ўільямс пакінуў калектыў. Ініцыятыва па выпуску сінгла ў дапамогу гаіцянам належыць газеце The Sun і вядомаму прадзюсеру і тэлевядучаму Сайману Коўэлу. Удзельнікі праекту вырашылі запісаць кавер-версію на баладу "Everybody Hurts" з альбома "Automatic for the People" 1992 года амерыканскага рок-гурта R.E.M.
Свой удзел у праекце акрамя Робі Ўільямса і Take That ужо пацвердзілі Кайлі Міноўг, Мэрая Кэры, Род Сцюарт, С’юзан Бойл, Джэймс Блант, Майлі Сайрус, Міка, Леона Люіс, Джэймс Морысан і іншыя. Усе прыбыткі ад рэалізацыі сінглу будуць перададзеныя пацярпелым ад землятрусу на Гаіці, у выніку якога загінулі больш за 150 тысяч чалавек.
Фота: www.sky-radio.fm