Робі Вільямс наладжвае кантакт з “зялёнымі чаравечкамі”

Манія Робі Вільямса да стасункаў з іншапланецянамі набывае канкрэтныя формы. Знакаміты поп-выканаўца нават напісаў некалькі песень – але не для тых, хто ў моры, як Андрэй Макарэвіч, а для тых, хто ў космасе!

Паводле апошніх звестак, Робі ледзь не пасяліўся ў Траўт-Лейку, што на паўночным захадзе ЗША. Сярод уфолагаў усяго свету гэтае мястэчка лічыцца улубёным месцам “зялёных чалавечкаў”, такой сабе “гарачай кропкай” для касмічных прышэльцаў.

Дырэктар ню-ёркскага цэнтру па даследванні пазаземных цывілізацыяў Майк Лакмен лічыць песні Вільямса выдатнай прыманкай для прадстаўнікоў іншых формаў жыцця. Навукоўца чакае ад спевака цэлага альбому пра касмічных прышэльцаў і хоча падключыць Робі да сваёй “машыны мазгавых хваляў”. І тады ўжо дакладна “прывет лунацікам”!


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі