Рок-кароны іх уладальнікі ці б’юць, ці з іх п’юць
Аляксандр Кулінковіч захоўвае дома толькі тры "Рок-кароны", Кася Камоцкая, як бачыць свае ўзнагароды, п'е шампанскае, Лявон Вольскі захоўвае прызы на паліцы, "Рок-карона" Крамы дома ў мамы клавішніка, а Сяргей Міхалок параўноўвае "Рок-карону" са званнем лепшага рыбака піянерскага лагера. Толькі Алег Хаменка памятае дакладную колькасць "Каронаў" і старанна іх захоўвае.
* * *
Еўрарадыё паспрабавала дазнацца, які лёс напаткаў галоўны прыз Рок-каранацыі, калі яна – крыштальная карона – трапляла да музыкаў. Аказалася, што нехта з кароны піў, нехта біў, нехта не ведае, дзе яна знаходзіцца, а хтосьці проста не прызнае самой “каранацыя” і яе прызоў.
Апошні рок-кароль Аляксандр Кулінковіч, гурт “Нейра Дзюбель”, захоўвае свае кароны на кніжнай паліцы:
Кулінковіч: “Карон у мяне ўсяго 10 атрымліваецца. У мяне дома: 2 вялікія кароны, якія мы атрымалі сёлета, галоўная карона за 1998 год і кароны за альбом “Stasi” і “Танкі”. Усе астатнія ў музыкаў, па-мойму, 2 разбіліся”
Самы тытулаваны рок-кароль Лявон Вольскі таксама захоўвае свае прызы на палічцы. Дакладнай колькасці ўзнагарод музыка не памятае, таксама ён і не можа з упэўненасцю сказаць, дзе яны ўсе знаходзяцца:
Вольскі: “Штосьці ў Піта, штосьці пагублялася, частка ў мяне ёсць. Ну, іх проста зашмат было: “Песні году”, “Тэксты году” і гэтак далей. Ну, што дзе… У нас проста зараз няма памяшкання рэпетыцыйнага, дзе мажліва б было гэта ўсё захоўваць і дзе раней гэта ўсё захоўвалася, таму паразбіралі”.
Дарэчы, Лявон Вольскі ўзгадаў, што ганаровыя прызы, бывала, выкарыстоўваліся не зусім па прызначэнні:
Вольскі: “Я памятаю, што мне яшчэ Міхалок распавядаў, што, калі ён яшчэ выпіваў вельмі, і “Нейра Дзюбель”, дарэчы, распавядалі тое самае, што ў вялікую карону ўваходзілі 2 па 0,7. Мне падаецца, што пасля перамогі “Дзюбялёў” там былі нейкія такія акцыі, што выпівалі з кароны – шампанскае ці што. Зараз зусім ужо іншыя норавы ў людзей. Зараз ужо не модна піць з карон”.
-А вы з кароны пілі?
Вольскі: “Не, здаецца… Дык яна ж нязручная, там краі вострыя”
Аляксандр Кулінковіч таксама памятае тую перамогу, дарэчы, пілі музыкі тады далёка не шампанскае:
Кулінковіч: “Калі мы атрымалі вялікую карону ў 1998 годзе, мы налілі ў яе гарэлку, колькі ўлезла, улез літр, па-мойму, (цяперашняя карона дробненькая, недзе 0,7) і перадавалі яе па коле ўсім, хто тады прысутнічаў у нашай грымёрцы”.
Першы рок-кароль Ігар Варашкевіч (гурт “Крама”) прызнаўся, што ягоная галоўная карона знаходзіцца зараз не ў яго:
Варашкевіч: “Мая рок-карона ў Лагойску, у мамы нашага клавішніка”.
На пытанне, ці піў калі-небудзь музыка са знакаітага прыза, Ігар адказаў:
Варашкевіч: “Я і не памятаю, даўно гэта было, 1994 год, напэўна, пілі тады, калі атрымалі карону. Думаю, што пілі адзін раз, а вось потым ужо не пілі. Таму што прызы ў нас далей ўжо былі такія “віртуальныя”, накшталт: “Блюз-рок”, “Традыцыі і сучаснасць”, розныя такія дробязі”.
Вось нешта з гэтых “дробязяў” у музыкі дома засталося, аднак дзе дакладна гэта ўсё ляжыць, спявак не памятае:
Варашкевіч: “Не, ёсць там нейкая маленькая каронка, яшчэ нешта ёсць. Дык кожны ж год адно і тое ж дараць, дыпломы нейкія ёсць. Я што, гуляюся з імі? Недзе ляжыць, дый хай ляжыць, у якой-небудзь скрыні”.
Лідэр гурта “Ляпис Трубецкой” Сяргей Міхалок да такіх узнагарод ставіцца зараз вельмі скептычна. Ён не сказаў Еўрарадыё ні слова пра тое, як калісьці сам правяраў умяшчальнасць галоўнага рокавага прыза Беларусі:
Міхалок: “Я не ведаю, усе лялечныя ўзнагароды, якія я ў сваім жыцці атрымліваў, там трэцяе месца ў спаборніцтвах па веласпорце, першае месца ў аглядзе строю і песні ў школе, лепшы рыбак піянерскага лагера ў 79-м годзе, – прызы дастаткова міфічныя і жывуць у маёй галаве.
Таму, “Рок-каранацыя“ – гэта “конкурс ряженых”, я не бачу ў ім ніякага сэнсу, таму я нават і не ведаю, што і дзе. Карацей, яна мяне не цікавіць, дый наогул манархія – гэта не мой канёк, я – анархіст, так што я не разумею: якая каранацыя?”
У двухразовай рок-князёўны Касі Камоцкай (гурт “Новае Неба”) кароны можна пабачыць адразу, як толькі трапіш у яе кватэру. Яны стаяць на паліцы над шафай ля ўваходу. Аднак таксама не ў поўным складзе:
Камоцкая: “4 стаіць, а астатнія раскалоліся і разбіліся. Ай, нічога страшнага, вось калі б залатыя былі… Я і не памятаю, колькі іх было, давалі ж бязмерна”.
Як прызналася Еўрарадыё рок-князёўна, яна не аднойчы выкарыстоўвала іх у ролі келіхаў:
Камоцкая: “Канешне, пілі з іх, вядомая рэч, шампанскае. Увесь час, як толькі ўбачым, адразу пачынаем піць шампанскае”.
Самым ахайным з усіх уладальнікаў рок-каронаў аказаўся лідэр гурта “Палац” Алег Хаменка. Уладальнік 5 узнагарод не тое што не пабіў ніводнай, а нават ведае пра месцазнаходжанне ўсіх іх:
Хаменка: “У мяне тры дома, а іншыя ў музыкаў. Стаяць у серванце, побач з чаркамі і іншым крышталём. Яны ў вельмі добрым выглядзе, там усё чысценька. Ну, у мяне тут вожыкі крышталёвыя ёсць, такія дрэвы шчасця з бурштыну, нармальна, яны тут да месца”.
Так што, як бачым, каронамі рокераў разбэсцілі, і яны іх ці б’юць, ці з іх п’юць, ці губляюць у невядомых месцах, бо каронаў у іх шмат.
Фота: "Новоя газета"