Рональд Пофала не выключае дадатковых санкцый ЕС

Пра гэта ў інтэрв'ю "Нашай Ніве" заявіў кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі Рональд Пофала.

Калі ж прэзідэнт Лукашэнка не адрэагуе на гэтае патрабаванне, краіны-сябры ЕС разгледзяць дадатковыя мэтанакіраваныя захады па ўсіх кірунках супрацоўніцтва, адзначыў Пофала.

На яго думку, рашэнні, прынятыя ЕС 31 студзеня, будуць мець і эканамічныя наступствы для Беларусі. Ужо зараз кожны патэнцыйны інвестар сур'ёзна задумаецца, ці варта яму ў гэтай сітуацыі інвеставаць у Беларусь.

Пофала мае намер звярнуцца з асабістым пасланнем да свайго беларускага калегі Уладзіміра Макея і заклікаць яго "ўнесці асабісты ўнёсак у вызваленне палітвязняў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі