Расія абвясціла ў вышук беларуса, які перадаў відэа з катаваннямі ў турме
МУС Расіі абвясціла ў вышук беларуса і былога зняволенага Сяргея Савельева, які перадаў праваабаронцам з Gulagu.net архіў відэа з катаваннямі і згвалтаваннямі ў турэмнай бальніцы.
Савельеў прабыў у турме з 2013 па 2020 год. Яго затрымалі, калі ён перавозіў па просьбе знаёмых сістэмны блок у іншы горад. Яго спынілі аператыўнікі ФСБ, падчас ператрусу яны ўскрылі кампутар і выявілі "шэсць кілаграмаў сінтэтычных наркотыкаў".
Пасля вызвалення Савельеў звязаўся з праваабаронцамі і перадаў ім відэа катаванняў у турме, дзе ён адбываў пакаранне. Неўзабаве яго зноў затрымалі ў Расіі, пачалі дапытваць пра сувязі з праектам Gulagu.net. Пасля шматгадзіннага допыту адпусцілі.
Савельеў з'ехаў у Мінск, адкуль неўзабаве вылецеў у Стамбул, адтуль — у Туніс, а там узяў білет назад у Беларусь, але з прыпынкам у аэрапорце Шарль-дэ-Голь у Парыжы.
Прыбыўшы ў Францыю ноччу 16 кастрычніка, Савельеў папрасіў там палітычны прытулак, пасля чаго яго накіравалі ў департацыйны цэнтр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.