Рост коштаў набірае тэмп: гадавая інфляцыя ўжо 6,2%
У Беларусі ўзровень гадавой інфляцыі паскорыўся да 6,2%. У лютым спажывецкія кошты павысіліся на 1,3% у параўнанні са студзенем, паведамляе Нацбанк.
На гэты год інфляцыю прагназавалі на ўзроўні 5%.
Болей за ўсё даражэюць прадукты, для вытворчасці якіх выкарыстоўваюцца збожжавыя культуры. Найменей даражэюць прадукты з гародніны.
У прагнозныя паказнікі закладзена, што па выніках першага квартала рост коштаў не павінен перавысіць 2,7% у параўнанні са снежнем 2018 года, па выніках другога квартала — 3,5%, трэцяга — 3,7%, а на канец года — 5%.