Roxette наведалі Мінск
У межах сусветнага турнэ, прымеркаванага да выхаду новага альбома "Charm School", знакамітыя шведы далі канцэрт у "Мінск-Арэне".
Нагадаем, Roxette - адзін з найбольш папулярных швецкіх гуртоў, які ўзнік у 1985 годзе. За час сваёй кар'еры гурт выдаў шэраг паспяховых альбомаў і зладзіў мноства канцэртаў. У 2002 годзе каманда прыпыніла сваю дзейнасць з-за нечаканай цяжкой хваробы фронтвумэн Мары Фрыдрыксан. Цягам некалькіх год музыкі займаліся выключна сольнай кар'ерай, аднак у 2009 годзе Мары Фрыдрыксан і Пэр Гэслі вырашылі ізноў працаваць разам.