Активистку FEMEN, которая показала грудь Лукашенко, могут посадить на 5 лет
Фото: facebook.com/yaroslav.yatsenko
Актывістку FEMEN Анжаліну Дзіяш дэ Кінташ, якая агалілася падчас сустрэчы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам, могуць зняволіць на пяць гадоў. Дзяўчыне інкрымінуюць хуліганства з супрацівам, паведаміў у Фэйсбуку яе адвакат Яраслаў Яцэнка.
Паводле яго інфармацыі, сёння Пячэрскі раённы суд Кіева павінен выбраць ёй меру стрымання. Пракуратура хадайнічае асабістае абавязанне.
Ці будуць на яе заводзіць артыкул за выраб фальшывых дакументаў, пакуль невядома.
Анжаліна Дзіяш трапіла ў Адміністрацыю прэзідэнта Украіны па фальшывым журналісцкім пасведчанні. 21 ліпеня там адбывалася сустрэча кіраўнікоў Украіны і Беларусі. Актывістка FEMEN раптоўна агаліла грудзі, на якіх было напісана “Жыве Беларусь!”, пракрычала таксама гэты дэвіз уголас і была выведзеная аховай праз некалькі секунд.