Директор Брестского кадетского училища: У нас нет и не было такого кадета
Дырэктар Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні Аляксандр Калько пракаментаваў Радыё Свабода інцыдэнт з выключэннем кадэта, які выклаў у сеціва здымак у майках з “Пагоняй”. Паводле ранейшай інфармацыі ў СМІ, хлопца ўжо выключылі з навучальнай установы, а яшчэ траіх яго сяброў, якія таксама былі на фота, рыхтуюцца выключаць.
Паводле дырэктара навучальнай установы, ён не ведае кадэта з прозвішчам, якое было пазначанае ў сацыяльных сетках. Што да самога інцыдэнту з фотаздымкам, то Калько назваў гэта “няпраўдай”.
Тым часам кадэт, які даслаў здымак у суполку “Мая краіна Беларусь”, ужо выдаліў свой акаунт.
Фота: "Белорусская военная газета", ВКонтакте