Гродненская мошенница зарабатывала на продаже чужих квартир
Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу махляркі, якая займалася продажам чужых кватэр. Імя фігуранткі справы не хаваюць — гэта Абрамава (Гусейнава) Людміла Анатольеўна, пенсіянерка 1952 года нараджэння. Жанчына раней ужо мела судзімасць за махлярства, але зноў захацела парушыць закон.
Схема яе дзейнасці выглядала проста: жанчына здымала ў Гродне кватэры і выстаўляла іх на продаж па коштах, ніжэйшых за рынкавыя. Яна прадстаўлялася рыэлтарам або супрацоўніцай агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, уваходзіла ў давер да патэнцыйных пакупнікоў і брала ў іх вялікія сумы грошай, абяцаючы ўладзіць усе справы з афармленнем патрэбных дакументаў. Апроч таго, махлярка брала ў грамадзян грошы ў пазыку, не збіраючыся іх вяртаць.
Паводле заяваў пацярпелых, на Гусейнаву завялі 12 крымінальных справаў. Агульная сума матэрыяльнай шкоды ацэньваецца ў 1,5 мільярда рублёў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Абвінавачаная ўзятая пад варту. Следства працягвае высвятляць абставіны здзейсненых злачынстваў.
Фота: 24.kz, Следчы камітэт