Наблюдатели от СНГ озвучивать итоги наблюдения за выборами пока отказались

Назіральнікі ад СНД агучваць папярэднія высновы назірання за выбарамі адмовіліся

Сустрэча прадстаўнікоў місіі назіральнікаў міжпарламентскай асамблеі СНД на чале з намеснікам старшыні Савета Федэрацыі Расіі Юрыям Вараб’ёвым са старшынёй беларускага парламенту Уладзімірам Андрэйчанкам праходзіла раніцай 10 кастрычніка.

Вараб’ёў: “Гэтая справаздача ўтрымлівае інфармацыю пра тое, як ажыццяўлялася падрыхтоўка да выбараў, ці выконваліся неабходныя нормы заканадаўства, як праходзіла выбарчая кампанія з боку таго ці іншага кандыдата, ці адпавядае гэта агульнапрынятым прынцыпам правядзення выбараў – усё будзе ў гэтай справаздачы”.

Апроч справаздачы, назіральнікі перадалі Уладзіміру Андрэйчанку і сваё аналітычнае заключэнне аб адпаведнасці выбараў у Беларусі дэмакратычных прынцыпам. Праўда, адказваць на пытанне, якія высновы ўтрымліваюцца ў дакументах, кіраўнік мінісіі назіральнікаў ад СНД адмовіўся і прапанаваў пачакаць 12 кастрычнікаў – заканчэння выбраў.

Еўрарадыё пацікавілася, ці сачылі назіральнікі СНД за выкананнем нормы роўнага доступу ўсіх кандыдатаў да СМІ. “Канешне, на ўсе аспекты, якія звычайна разглядаюцца пры арганізацыі выбараў, звярталася ўвага”, -- упэўніў Юрый Вараб’ёў. І прызнаўся, што маніторынг на гэтую тэму Беларускай асацыяцыі журналістаў назіральнікі ад СНД не ўлічвалі – карысталіся толькі сваімі крыніцамі. Але і тут дзяліцца высновамі не стаў.

Прымаючы ад назіральнікаў іх справаздачу і заключэнне Уладзімір Андрэйчанка упэўніў: беларускі бок “робіць усё для таго, каб выбары прайшлі сумленна, празрыста і дэмакратычна”. Не забыўшыся дадаць, пра спакой і стабільнасць у краіне і вялікую ролю ў дасягненні гэтага дзеючага кіраўніка Беларусі.

Доўгатэрміновая місія назіральнікаў МПА СНД у складзе звыш 300 чалавек працуе ў Беларусі некалькі тыдняў. Ад 10 кастрычніка ў нашай краіне пачала працаваць місія кароткатэрміновых назіральнікаў ад гэтай арганізацыі ў складзе 40 чалавек. Гэта прадстаўнікі 7 краін СНД – не прымаюць удзел у місіі толькі прадстаўнікі Украіны. “Хоць запрашэнне яны і атрымалі”, -- адзначыў Вараб’ёў.

Пра словах кіраўніка місіі МПА СНД іх назіральнікі будуць працаваць па ўсёй краіне і пастараюцца ахапіць усе выбарчыя ўчасткі. Сачыць будуць за тым, “ці ёсць доступ у грамадзян да працэсу галасавання” і “ці выконваецца забарона на агітацыю ў дзень выбараў”.

Фота: Змітра Лукашука

Последние новости

Главное

Выбор редакции