Падчас выбуху ў Мінску пацярпела студэнтка з Расіі
Студэнтка з Расіі Марыя Ільіна пацярпела падчас выбуху ў Мінску. Пра гэта паведамляе РИА "Новости", якое спасылаецца на супрацоўніка расійскай амбасады ў беларускай сталіцы. Дзяўчыне, ураджэнцы Смаленску, 19 гадоў. У Беларусь яна прыехала на
вакацыі да бабулі ў горад Барысаў і адтуль з сябрамі паехала на канцэрт
у Мінск. Цяпер Ільіна знаходзіцца ў бальніцы, стан яе задавальняючы.