Проездной документ иностранца в Польше признан эквивалентом паспорта — ЦБС
Польский проездной документ
Польскі праязны дакумент замежніка з'яўляецца эквівалентам пашпарта, які выдаецца грамадзянам Польшчы. Гэты дакумент можа служыць не толькі для перасячэння мяжы, але і для пацвярджэння асобы яго ўладальніка.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе МУС Польшчы на запыт Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве. ЦБС адправіў зварот у сувязі з тым, што многія беларусы, у якіх заканчваецца пашпарт РБ, вымушаныя атрымліваць польскі праязны дакумент.
Таксама ў адказе МУС гаворыцца, што пры падачы заявы на часовы або пастаянны дазвол на жыхарства, а таксама дазвол на жыхарства доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС іншаземец можа падаваць дзейны польскі праязны дакумент, калі не мае магчымасці падаць свой беларускі пашпарт ці іншы праязны дакумент.
Такім чынам, беларусы могуць карыстацца польскім праязным дакументам для пацвярдэжння сваёй асобы ў наступных выпадках:
у адміністрацыйных органах;
у банках;
пры перасячэнні мяжы;
у іншых выпадках, калі неабходна засведчыць іх асобу.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.