Российские патриоты открывают памятники рублю (фото)
23 кастрычніка расійскія патрыёты адкрылі ў Барнауле помнік рублю. Гэта двухметровы манумент у форме графічнага абазначэння валюты ₽. Рубель зроблены з жалеза і пакрыты залацістай фарбай.
Праз некалькі дзён такі ж самы помнік плануюць усталяваць у Новасібірску. Яго аўтарамі сталі мясцовыя прадпрымальнікі, якія пішуць у сваёй суполцы ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте, што аб’ядналіся “з мэтай узняць патрыятызм у нашай краіне, умацаваць веру ў нашу дзяржаву, даць адпор розным санкцыям і зрабіць свой унёсак у развіццё нашай краіны”.
Раней помнікі рублю з’явіліся ў шэрагу іншых расійскіх гарадоў, піша meduza.io
Фота: сацыяльныя сеткі