Следственный комитет раскрыл убийство 34-летней жительницы Речицы
Следчы камітэт завяршыў расследаванне заказнога забойства 34-гадовай жыхаркі Рэчыцы. 16 красавіка цела жанчыны з яўнымі прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшла яе маці ў двары прыватнага дома, дзе жыла пацярпелая.
Па падазрэнні ў забойстве быў ужо на наступны дзень затрыманы муж загінулай, а яшчэ прад дзень знайшлі другога падазраванага — жыхара Рэчыцкага раёна 50-гадовага
Матывам здзяйснення забойства стаў карыслівы інтарэс: муж яшчэ год таму вырашыў забіць жонку, каб завалодаць нажытай у шлюбе маёмасцю. У пачатку года ён прапанаваў за забойства 5 тысяч долараў раней судзімаму брату сваёй першай жонкі. Саўдзельнікі старанна распрацавалі план злачынства, аднак змаглі яго рэалізаваць толькі з другой спробы.
Раніцай таго дня муж забітай жанчыны з’ехаў з дома на аўтамабілі з асабістым кіроўцам. Ён забяспечваў сабе алібі, сустракаючыся з многімі людзьмі. Другі фігурант справы прыйшоў да гаспадыні дома ў 8.30 пад выглядам работніка газавай службы. Ён прайшоў у дом і папрасіў яе паказаць газавы лічыльнік. Калі жанчына ўвайшла ў дом, забойца напаў на яе і нанёс мноства раненняў нажом, ад чаго яна і сканала на месцы. Затым забойца інсцэніраваў абрабаванне ў доме і знік з месца здарэння. Праз некалькі гадзінаў ён атрымаў ад заказчыка частку “ганарару”.
Адметна, што выканаўца забойства працаваў у рытуальнай службе і на наступны дзень забіраў з морга цела забітай ім жанчыны, перадае прэс-служба Следчага камітэта.
Фота: Следчы камітэт