В Слуцке задержали двоих наркоторговцев-рецидивистов (фото)
За продаж марыхуаны і псіхаактыўных медпрэпаратаў у Слуцку затрыманыя мужчына і жанчына. 30-гадовы мясцовы жыхар, які нідзе не працуе, папаўся праваахоўнікам падчас рэалізацыі пакета з марыхуанай. У яго дома праваахоўнікі знайшлі цэлую партыю пакетаў з наркотыкам, агульнай вагой болей за 100 грамаў, а таксама россыпам высушаныя расліны маку.
У той самы дзень затрымалі 32-гадовую жыхарку Слуцка, якая перапрадавала чатыры таблеткі трамадолу і адну таблетку кланазепама. Гэтыя лекі яна атрымала ў аптэцы па рэцэпце як пацыентка з нарказалежнасцю. Жанчына перапрадавала таблеткі па кошце, у 10 разоў вышэйшым за дзяржаўны.
У абодвух выпадках наркагандляры маюць непагашаныя судзімасці за незаконны абарот наркотыкаў, прычым мужчына на сёння адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе прэс-служба Мінскай абласной міліцыі.
Фота: УУС Мінаблвыканкама