YouTube в Беларуси под угрозой? Будут ли власти блокировать видеосервис?
Вопрос блокировки YouTube белорусская власть пока всерьёз не поднимала / LookByMedia
Неожиданное удаление YouTube-каналов трёх государственных телеканалов 3 арпеля, среди которых оказались ОНТ, СТВ и БелТА, вызвало шквал возмущения среди представителей пропагандистского режима. Они щедро сыпали угрозами, утверждая, что американский видеохостинг сделал последние шаги к признанию себя экстремистской площадкой и полной блокировке на территории страны.
Медиаисследователь Павлюк Быковский и инициатива “Кибербобры”, которая специализируется на кибербезопасности, рассказали Еврорадио, готовы ли власти Беларуси пойти на блокировку видеохостинга, и какие последствия ожидают граждан в случае этого шага.
“Полноценной замены этому сервису пока не существует”
Вероятным основанием для санкций со стороны платформы стал сюжет с участием экс-политзаключённого, а теперь госпропагандиста Романа Протасевича, в котором были раскрыты личные данные руководителя Белорусского расследовательского центра Станислава Ивашкевича.
После публикации видео, в котором звучали призывы посетить варшавскую квартиру журналиста и рассказывалась история о его сыне, Ивашкевич подал жалобу на нарушение правил сообщества, что могло привести к удалению ресурсов.
По мнению старшего исследователя проекта MediaIQ Павлюка Быковского, YouTube по-прежнему остаётся критически важным для режима, поскольку традиционное телевидение не способно охватить младшие поколения, выросшие со смартфонами в руках.
Дзяржава ўкладвае значныя рэсурсы ў прысутнасць на гэтай платформе, праводзячы конкурсы для відэаблогераў і спрабуючы заваяваць увагу новай аўдыторыі.
Больш за тое, пасля 2022 года беларускія прапагандысты пачалі працаваць на аўтсорсінгу для Расіі, прасоўваючы патрэбныя ваенныя наратывы на рускамоўную аўдыторыю ў Еўропе, якая ўжо страціла доступ да заблакіраваных раней расійскіх тэлеканалаў і іх ютуб-акаўнтаў.
“Паўнавартаснай замены гэтаму сэрвісу пакуль не існуе, бо расійскія і беларускія аналагі, такія як “Відэабел”, Rutube або Vk Видео, альбо не маюць неабходных ахопаў, альбо не цікавыя моладзі.
Афіцыйныя асобы, што прадстаўляюць уладу, будуць старанна ўзважваць усе рызыкі перад прыняццем рашэння аб блакіроўцы, бо беларускае кіраўніцтва не паўтарала такіх падыходаў да інтэрнэту, якія зараз прымяняюцца ў Расіі”, — разважае эксперт.
Таксама замест поўнай забароны прапагандысты могуць выбраць тактыку самацэнзуры, выразаючы з тэлеэфіраў найбольш супярэчлівыя моманты, каб заставацца на камерцыйнай пляцоўцы, не парушаючы яе правілаў.
Грубае фільтраванне трафіка прывядзе да збояў у працы банкаўскіх дадаткаў
З тэхнічнага пункту гледжання беларускія ўлады маюць усе магчымасці для абмежавання доступу да Youtube. Як тлумачаць эксперты ініцыятывы “Кібербабры”, рэжым валодае сістэмамі глыбокага аналізу пакетаў, якія дазваляюць запавольваць працу сэрвісу або рабіць яго выбарачна недаступным без афіцыйнага абвяшчэння поўнай блакіроўкі.
“Дзяржаўная манаполія на знешнія шлюзы інтэрнэту робіць гэты працэс нават прасцейшым, чым у Расіі”, — кажа ананімны эксперт ініцыятывы.
Аднак такая рашучая мера можа мець катастрафічныя наступствы для эканомікі і паўсядзённага жыцця грамадства. Паводле прагнозаў “Кібербаброў”, грубае фільтраванне трафіка прывядзе да збояў у працы банкаўскіх дадаткаў, сістэм анлайн-плацяжоў і паслуг дастаўкі.
“Могуць перастаць працаваць ключавыя функцыі аперацыйнай сістэмы Android, сістэмы кіравання ўзаемаадносінамі з кліентамі ў офісах і платформы для дыстанцыйнага навучання, якія залежаць ад воблачных сэрвісаў Google”.
Спробы заблакіраваць YouTube таксама прымусяць беларусаў больш актыўна выкарыстоўваць віртуальныя прыватныя сеткі і іншыя сродкі абыходу блакіровак.
Хоць гэта і павысіць тэхнічную пісьменнасць насельніцтва, адначасова ўзрасце рызыка заражэння прылад шкодным праграмным забеспячэннем ад махляроў, якія могуць скарыстацца масавай панікай наведвальнікаў байнэту.