Рубінаў стаў новым старшынём Савета Рэспублікі і перасцярог ад Някляева

Абранне новага кіраўніка Савета Рэспублікі адбывалася на безальтэрнатыўнай аснове, перадае БелаПАН.

Гаворачы пра бліжэйшыя перспектывы, сп.Рубінаў згадаў будучыя прэзідэнцкія выбары. Ён упэўнены, што Аляксандр Лукашэнка будзе пераабраны на новы тэрмін. У працяг гэтай тэмы Рубінаў заклікаў калег напярэдадні выбараў зняць напругу на месцах, калі яна ёсць і больш актыўна вырашаць праблемы грамадзян.

Ён папярэдзіў, што "апаненты не спяць", згадаўшы кампанію Ўладзіміра Някляева "Гавары праўду!". Таму, па словах Рубінава, людзям трэба тлумачыць палітыку ўлады, каб людзі былі ўпэўненыя ў правільнасці курсу, які праводзіць цяперашні кіраўнік краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі