Рух "За Свабоду" арганізуе фотаконкурс "Еўрапейская Беларусь"
Фотаконкурс "Еўрапейская Беларусь", прымеркаваны да правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму, арганізуе Рух "За Свабоду". Да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўсе поўнагадовыя грамадзяне нашай краіны, якія здольныя прэзэнтаваць праз фотаздымкі свой погляд на Беларусь, як неад'емную частку Еўропы. "Фотаздымкі павінны адлюстроўваць адзінства Беларусі з еўрапейскімі краінамі ў культурным, гістарычным, ландшафтным ды іншых планах, сувязь традыцый у грамадскім, асабістым і прафесійным жыцці — усё, што сведчыць пра еўрапейскасць беларускай нацыі", — паведамляе прэс-служба Руху "За Свабоду".
У фінал конкурсу патрапяць 20 фотаздымкаў, якія будуць экспанавацца падчас правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму. Уладальнік жа 1-га месца зможа здзейсніць культурна-адукацыйную паездку ў сталіцу адной з краін Еўрасаюза.
Падрабязнасці ўмоваў конкурсу можна паглядзець тут