Рух "За свабоду" хоча правесці Еўрафорум у Палацы Рэспублікі ці КЗ “Мінск”
Рух "За свабоду" накіраваў у Мінскі гарвыканкам заяву на правядзенне Беларускага Еўрапейскага форума. Заяўнікі просяць памяшканне, у якім можна змясціць больш за тысячу чалавек — удзельнікаў форуму, які пройдзе 14 лістапада.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні Юрась Губарэвіч.
"Мы звярталіся ў Палац Рэспублікі, Палац Спорту, КЗ "Мінск" і кінатэатр "Кастрычнік". Таксама быў накіраваны ліст у гарвыканкам, з просьбай паспрыяць знайсці памяшканне. Калі ёсць іншыя варыянты памяшканняў, дзе можна змясціць больш за тысячу чалавек, то мы згодныя разгледзець іх".
У “Руху” лічаць, што ўлады не будуць ствараць перашкодаў для правядзення форму, бо такое рашэнне будзе не на іх карысць. Таму арганізатары ўпэўненыя, што памяшканне ім дадуць.