Рух “За Свабоду” можа адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах

Рух "За Свабоду” можа адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Як паведаміў у каментары Еўрарадыё старшыня руху Аляксандр Мілінкевіч, такое рашэнне збіраюцца абмеркаваць бліжэйшым часам.

Аляксандр Мілінкевіч: “У бліжэйшы час гэта будзе абмяркоўвацца на радзе. У нас унутраная дэмакратыя, паглядзім”.

Нагадаем, што 1 красавіка пра свой няўдзел у выбарах заявіла грамадзянская кампанія “Наш дом”.

Найбольш верагоднай датай выбараў называюць 15 лістапада.

Лазавік: Хацелася б, каб апазіцыя больш актыўна рыхтавалася да выбараў

Апазіцыя — Лазавіку: Як праяўляць актыўнасць у тым, чаго няма?!

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі