Рух "За свабоду" заснаваў прэмію імя Васіля Быкава

Рух "За свабоду" заснаваў прэмію імя Васіля Быкава. Пра гэта паведаміў лідэр руху Аляксандр Мілінкевіч падчас вечарыны памяці з нагоды 83-й гадавіны з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, якая прайшла 19 чэрвеня на яго радзіме, у вёсцы Бычкі Віцебскай вобласці. Паводле слоў Мілінкевіча, прэмія будзе штогод уручацца "за сілу духа" пісьменнікам, культурным і грамадскім дзеячам — "тым, хто садзейнічаў умацаванню беларускага духу, дзякуючы каму беларусы сталі выходзіць на плошчу".

Як паведаміў Мілінкевіч, прэмія будзе ўручацца і тым, хто знаходзіцца за межамі Беларусі, але сваёй дзейнасцю спрыяў дэмакратызацыі беларускага грамадства.

Што менавіта будзе ўяўляць сабой прэмія, пакуль не вырашана, адзначыў палітык, гэта можа быць памятны знак або статуэтка. Прадугледжана і грашовая частка. Першае ўручэнне прэміі адбудзецца ў канцы 2007 года.

Як паведаміла прэс-служба Мілінкевіча, 22 чэрвеня ў 18.00 на Усходніх могілках у Мінску плануецца грамадзянская акцыя, прымеркаваная да чацвёртай гадавіны з дня смерці народнага пісьменніка Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі