Рух “За Свабоду” змагаецца за архітэктурны помнік у Брэсце
Рух «За Свабоду» патрабуе праз суд прызнаць нікчэмным продаж архітэктурнага помніка ў Брэсце. Гаворка вядзецца пра капітальны будынак па вуліцы Савецкай, 57, выведзены з жылога фонду. Яго прадалі жыхару Расіі напрыканцы мінулага года. Разам з тым яшчэ 10 ліпеня 2009 года будынак атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Дом узведзены ў другой палове XIX стагоддзя. Яго прадалі з умовай рэканструкцыі, аднак з Міністэрствам культуры продаж не ўзгаднілі, хоць гэтага патрабуе закон. Актывісты Руху «За Свабоду» мяркуюць, што продаж гісторыка-культурнай каштоўнасці без яе адпаведнай ацэнкі парушае правы ўсіх грамадзян Беларусі на гісторыка-культурную спадчыну і цягне за сабою збядненне нацыянальнай культуры і самабытнасці беларускага народу.
Інтарэсы руху «За Свабоду» у судзе будзе прадстаўляць актывіст руху, старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, паведамляе Радыё Свабода.
Інтарэсы руху «За Свабоду» у судзе будзе прадстаўляць актывіст руху, старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, паведамляе Радыё Свабода.