"Русалка" на Берлінскім кінафэсце

Фільм "Русалка" Ганны Мелікян запрошаны ў прэстыжную "Панараму" Берлінскага кінафэсту, які пройдзе з 7 па 17 лютага. Гэта другая па значнасці пазаконкурсная праграма, якая складаецца з больш чым пяцідзесяці паўнаметражных карцін.

У выніку галасавання гледачоў будзе ўручаны прыз "Panorama Audience Award".

Фільмы-ўдзельнікі "Панарамы" таксама прэтэндуюць на прыз ФІПРЭСІ міжнароднай арганізацыі крытыкаў і Amnesty International and Label Europa Cinema awards.

Ганна Мелікян ужо ўдзельнічала ў "Панараме" Берлінскага фэсту: у 2004 годзе тут быў паказаны яе паўнаметражны дэбют "Марс".

"Русалка" прадстаўляе Расію таксама і на штогадовым фестывалі амерыканскага кіно "Сандэнс", які праходзіць гэтымі днямі.

Фота: www.ruskino.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі